actngo.info

Подписка на Дайджест новых публикаций сайта. Введите свой email:

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

Syndicate content

АКТ-инфо

Будьте в курсе наших последних новостей!

Syndicate content

 

Наши баннеры

Наши партнеры


 

Международный фонд развития сельских территорий


 


Rating All.BY


Rambler's Top100

Who's online

There is currently 1 user and 1 guest online.

Online users

  • admin

Конкурс праектаў “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і ўсьведамленьня аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”

people-in-need

Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” аб’яўляе конкурс праект на мікрагранты па праграме "Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і ўсьведамленьня аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі", фінансаванай Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі.
Апошні тэрмін падачы заяваў – 17 красавіка 2008 года.

Чэская няўрадавая арганізацыя "Чалавек у нядолі" распачынае прыняцьцё заяваў на мікрагранты (сярэдняя сума да 2000 даляраў) па праектах разьвіцьця і падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ды ўсьведамленьня аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі.

Мэтамі праграмы зьяўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасьці ў рэгіёнах, далучэньне новых людзей да грамадзкай дзейнасьці, пашырэньне праваабарончых каштоўнасьцяў. Асаблівая ўвага будзе зьвяртацца на арыгінальнасьць і навізну праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, інцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднаньні.

Заявы на мікрагранты павінны адпавядаць наступным патрабаваньням:

- Утрымліваць дакладную мэту і мэтавую групу, а таксама даказаць здольнасьць арганізацыі дасягнуць мэтаў прыведзеных у праекце.

- Утрымліваць прагназаваньне ўстойлівасьці дзейнасьці пасьля сканчэньня фінансаваньня па гэтай праграме.

- Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацый, якія супрацоўнічаюць між сабой

- Заява павінна ўтрымліваць інфармацыю аб ужо рэалізаваных праектах і іх спонсарах

- Рэалізацыя і справаздачнасьць праекту павінна быць да 15 кастрычніка 2008 году

- Заявы прымаюцца па-беларуску ў адным з фарматаў: .doc, .rtf, .pdf .

Апошні тэрмін падачы заяваў – 17 красавіка 2008 года.

Заяву трэба даслаць на адрэсу mikraprajekty@email.cz паводле дадатку “Апісаньне праекту”, які прыведзены ніжэй.

Апісаньне праекту па праграме “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і ўсьведамленьня аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”

I. Агульная інфармацыя

1. Назва праекту

2. Назва арганізацыі

3. Кіраўнік праекту

4. Кантактныя зьвесткі

- Адрэса

- Mail

- Тэлефон

5. Рэгіён

6. Сума гранту

7. Ужо рэалізаваныя праекты і іх спонсары

8. Тэрмін рэалізацыі праекту

II. Апісаньне праекту

III. Мэта

IV. Мэтавая група

V. Плян дзеяньняў

VI. Праектная група

VII. Чакаемыя вынікі і ўстойлівасьць праекту пасьля сканчэньня фінансаваньня

VIII. Часовы графік

IX. Каштарыс

No votes yet