International educational associations

Status message

Locating you...

Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі - 2017: папярэднія вынікі

23 студзеня экспертная група з ліку прадстаўнікоў розных падсектараў грамадзянскай супольнасці правяла ацэнку Індэкса устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі. Паводле папярэдніх вынікаў, у 2017 годзе Індэкс склаў 5.5, што азначае слабы ўзровень устойлівасці сектара.

Індэкс ўстойлівасці АГС разлічваецца па сямі параметрах: прававы асяродак, арганізацыйны патэнцыял, фінансавая ўстойлівасць, адвакатаванне, аказанне паслуг, інфраструктура сектара і грамадскі імідж. Для ацэньвання выкарыстоўваецца шкала ад 7 да 1, дзе найвышэйшая адзнака - адзінка.

Паводле ацэнкі экспертаў, у 2017 годзе ўзровень устойлівасці сектара АГС застаўся на тым жа ўзроўні, што і ў 2016-ым, і склаў 5.5 балаў. На працягу ўсіх 18 гадоў ацэнкі Індэкса Беларусь застаецца ў групе краін са слабой устойлівасцю грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Аднымі з самых сур'ёзных праблем для трэцяга сектара па-ранейшаму застаюцца неспрыяльнае прававое асяроддзе, фінансавая няўстойлівасць і імідж АГС.

Падлік бала па Індэксу яшчэ не азначае заканчэнне працяглага даследавання ўстойлівасці беларускай грамадзянскай супольнасці. Па выніках работы экспертнай групы складаецца выніковы аналітычны дакумент, аўтары якога дасканала аналізуюць інфармацыю аб фактах, падзеях і тэндэнцыях у сектары, якія паўплывалі на выстаўленне адзнак.

Тэкст справаздачы «Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі» за 2016 год даступны па спасылцы.

Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці (CSOSI) - гэта аналітычны інструмент, які дазваляе ацаніць узровень развіцця грамадзянскай супольнасці больш чым у 60 краінах свету. Індэкс распрацаваны Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці (USAID) і ацэньваецца ў Беларусі сумесна з Міжнародным асветніцкім грамадскім аб'яднаннем "АКТ".

Тематика: 
Жанр: 

Add new comment

(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.
(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.
(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.

Выберите рассылки, на которые вы хотите или не хотите быть подписанным.