actngo.info

Подписка на Дайджест новых публикаций сайта. Введите свой email:

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

Syndicate content

АКТ-инфо

Будьте в курсе наших последних новостей!

Syndicate content

 

Наши баннеры

Наши партнеры


 

Международный фонд развития сельских территорий


 


Rating All.BY


Rambler's Top100

Who's online

There are currently 0 users and 2 guests online.

Мінюст ліквідаваў 26 грамадскіх арганізацый за апошні год

У 2007 годзе ў Беларусі ў судовым парадку было ліквідавана 26 грамадскіх аб'яднанняў, 48 арганізацый самаліквідаваліся. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі 28 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, большасць выпадкаў ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў праз суд звязаны з тым, што арганізацыі "практычна самі заяўлялі аб тым, каб органы юстыцыі падавалі на іх у суд, паколькі самі па нейкіх прычынах гэтага рашэння не маглі прыняць".

А.Сліжэўскі зазначыў, што ў некаторых выпадках рашэнне аб ліквідацыі было прынята ў сувязі з невыкананнем арганізацыямі заканадаўства.

- Да прыкладу, Беларуская экалагічная партыя зялёных (БЭЗ), — сказаў ён. — У партыі адсутнічала патрэбная колькасць членаў — менш за 1 тыс. і не было структур на месцах. У выніку партыя сама хацела прыняць рашэнне аб самаліквідацыі, але правесці пасяджэнне вышэйшага органа не атрымлівалася, з-за гэтага пытанне было пастаўлена перад судом.

- Мы, у прынцыпе, рады кожнаму грамадскаму аб'яднанню, незалежна ад таго, чым яны займаюцца і які ў іх статус — рэспубліканскі, гарадскі або мясцовы, але калі арганізацыя зарэгістраваная і праходзіць два-тры гады, а яна ніякай работы не вядзе, па юрыдычным адрасе не размяшчаецца, на тэлефонныя званкі не адказвае, то па заканадаўстве магчыма ліквідаваць арганізацыю або ў судовым парадку, або сама арганізацыя павінна склікаць свой з'езд і прыняць рашэнне аб ліквідацыі, — пракаментаваў сітуацыю з ліквідацыяй грамадскіх аб'яднанняў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў.

- Бывае да нас прыходзіць кіраўнік і кажа аб тым, што ён не можа склікаць з'езд, і тады мы вымушаны звяртацца ў суд аб ліквідацыі такога грамадскага аб'яднання, — сказаў ён.

Паводле звестак Мінюста, на 1 лістапада 2007 года ў Беларусі было зарэгістравана 2.263 грамадскія аб'яднанні, 19 саюзаў грамадскіх аб'яднанняў, 61 фонд, 15 палітычных партый, 36 рэспубліканскіх прафсаюзаў. За дзевяць месяцаў гэтага года створана 72 грамадскія аб'яднанні і пяць фондаў.

Паводле БелаПАН

No votes yet

Интересно было

Интересно было бы увидеть качественную информацию, кого ликвидируют. А кто вновь регистрируется.

будзем шукаць :)

будзем шукаць :)