actngo.info
Наши баннеры
Who's online
Publications catalog
ACT
The International educational NGO ACT is registered as public organization (not state, non-commercial) according to the Belarus legislation in November 2002 and re-registered in 2006.
The ACT’s mission is development of civic society organizations and local communities.
ACT specializes on conducting educational trainings for activists of non-governmental organizations in all aspects of organizational development and strategic partnership building.
Государственный социальный заказ
Мінюст ліквідаваў 26 грамадскіх арганізацый за апошні год
Паводле яго слоў, большасць выпадкаў ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў праз суд звязаны з тым, што арганізацыі "практычна самі заяўлялі аб тым, каб органы юстыцыі падавалі на іх у суд, паколькі самі па нейкіх прычынах гэтага рашэння не маглі прыняць".
А.Сліжэўскі зазначыў, што ў некаторых выпадках рашэнне аб ліквідацыі было прынята ў сувязі з невыкананнем арганізацыямі заканадаўства.
- Да прыкладу, Беларуская экалагічная партыя зялёных (БЭЗ), — сказаў ён. — У партыі адсутнічала патрэбная колькасць членаў — менш за 1 тыс. і не было структур на месцах. У выніку партыя сама хацела прыняць рашэнне аб самаліквідацыі, але правесці пасяджэнне вышэйшага органа не атрымлівалася, з-за гэтага пытанне было пастаўлена перад судом.
З ініцыятывы Асамблеі няўрадавых арганізацый распрацавана Канцэпцыя развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі. Канцэпцыя cкіраваная на стварэнне спрыяльных умоў для ўмацавання грамадзянскай супольнасці (грамадскасці) і развіцця дэмакратыі ў Беларусі на аснове канструктыўнага ўзаемадзеяння арганізацый трэцяга сэктару і органаў дзяржаўнай улады.
Дакумент абвяшчае прынцыпы супрацоўніцтва, яе базавую структуру. У ім адзначаецца ўнёсак некамерцыйнага сектару ў развіццё грамадства, выкладаюцца агульныя намеры бакоў і канкрэтныя крокі з боку дзяржавы і грамадскіх арганізацый для стварэння практычных механізмаў рэалізацыі прынцыпаў супрацоўніцтва.
За артыкул 193-1 гатовыя не саджаць
Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь” атрымала з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адказ на сваю прапанову аб скасаваньні сумнавядомага артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
Як паведамляецца ў лісьце, што падпісаў намесьнік міністра юстыцыі Ігар Тушынскі, на дадзеным этапе мяркуецца замяніць крымінальную адказнасьць за гэткія дзеяньні на адміністратыўную адказнасьць.
Новы парадак пераводу памяшканьняў у нежылы фонд
Указам прэзыдэнта ад 25 верасьня 2009 году № 479 "О переводе жилых помещений в нежилые и внесении изменения в Указ Президента Республики Беларусь от 16 марта 2006 г. № 152" урэгуляваныя пытаньні пераводу ў нежылы фонд памяшканьняў, якія разьмешчаныя на першых паверхах шматкватэрных жылых дамоў (пункт 17 Пераліку адміністратыўных працэдураў).
Зьвяртаем увагу, што спрашчэньне парадку пераводу памяшканьняў у нежылы фонд датычыцца таксама і аднакватэрных (блёкавых) жылых дамоў (так званы "прыватны сэктар"). Аднак гэта не скасоўвае парадак выдачы мясцовымі органамі ўлады дазволу на выкарыстаньне такіх памяшканьняў не па прызначэньні, што зьяўляецца асобнай адміністратыўнай працэдурай (прадугледжаная пунктам 18 Пераліку адміністратыўных працэдураў).
Конкурс праектаў “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і ўсьведамленьня аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”
Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” аб’яўляе конкурс праект на мікрагранты па праграме "Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і ўсьведамленьня аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі", фінансаванай Міністэрствам замежных справаў Чэскай Рэспублікі.
Апошні тэрмін падачы заяваў – 17 красавіка 2008 года.
Чэская няўрадавая арганізацыя "Чалавек у нядолі" распачынае прыняцьцё заяваў на мікрагранты (сярэдняя сума да 2000 даляраў) па праектах разьвіцьця і падтрымкі грамадзянскай супольнасьці ды ўсьведамленьня аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі.
Паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення грамадскiх аб’яднанняў Мiнiстэрства юстыцыi Алены Кiрычэнкi, найбольшая колькасць вышэйпамянёных структур — фiзкультурна-спартыўнай скiраванасцi. Таксама ёсць дабрачынныя, асветнiцкiя, выхаваўчыя, маладзёжныя, iнвалiдаў вайны, навукова-тэхнiчныя, нацыянальных меншасцяў, прыроды, культуры, жаночыя i iншыя.
Чым жыве трэці сэктар? Бліц-апытаньне грамадзкіх лідэраў
Падчас усебеларускага сходу ў 2006 годзе прэзыдэнт заявіў: "Вельмі важна, каб у дзяржаве ўсё большую ролю гралі такія структуры грамадзянскай супольнасьці, як мясцовыя саветы, прафсаюзы, моладзевыя і вэтэранскія арганізацыі". Што да альтэрнатыўных арганізацыяў - па-ранейшаму ацэнка іх дзейнасьці ажыцьцяўляецца ці не ў вайсковай тэрміналёгіі: "здраднікі", "шпіёны", "грантасмокі"...
Спрошчаны працэдуры рэгістрацыі
Палёгка ці балбатня?
Пра гэта паведаміла Міністэрства юстыцыі, адзначыўшы, што Савет міністраў ужо ўнёс змены ў заканадаўства."Палёгка", праўда, падаецца не вельмі значнай. Проста цяпер пры рэгістрацыі партыям і аб'яднанням не спатрэбіцца самастойна станавіцца на ўлік у падаткавікоў, у органах статыстыкі, Фондзе сацабароны і страхаўшчыкоў, бо гэтым будзе займацца орган юстыцыі, які і ажыццяўляе рэгістрацыю. Але, магчыма, мы чагосьці не разумеем. Таму вырашылі пачуць меркаванне тых, хто сутыкнуўся з праблемай нерэгістрацыі тых арганізацый, якія не падабаюцца ўладзе. Магчыма, яны чакаюць палёгкі…
2007: Ці зьмяніліся стасункі дзяржавы і НДА?
2007 год не адзначыўся істотнымі зьмяненьнямі ў сфэры заканадаўчага рэгуляваньня дзейнасьці грамадзкіх аб'яднаньняў і іншых некамэрцыйных арганізацыяў. Бадай што найбольш важнай навэляй тут абяцае быць адмена памяншальнага каэфіцыенту ставак па арэндзе памяшканьняў, што на фоне значнага падвышэньня коштаў на арэнду офісаў непазьбежна ўскладніць дзейнасьць усіх грамадзкіх аб'яднаньняў. Таксама і новы закон "Аб процідзеяньні экстрэмізму" ўтрымлівае нормы, якія патэнцыйна могуць пагражаць няўрадавым арганізацыям. Аднак пакуль пра практычны ўплыў гэтых зьменаў казаць яшчэ рана.
24 красавіка набывае моц указ, у адпаведнасьці зь якім у 10 разоў падвышаецца арэндная плата для грамадзкіх недзяржаўных арганізацый, якія не займаюцца камэрцыйнай дзейнасьцю.
Круглы стол "Кампетэнтнасны падыход у грамадзянскай адукацыі"
Арганізацыі грамадзянскай адукацыі (АГА) запрашаюць прыняць удзел у працы круглага стала “Кампетэнтнасны падыход у грамадзянскай адукацыi”, які адбудзецца ў Мінску 18 сакавіка 2008 г. з 10 да 17:30 гадзін ў канферэнц-залi бiзнес-iнкубатара малога прадпрыймальнiцтва ЗАО “МАПзао”. Адрас: н.п. Калодзiшчы, вул.Мiнская, 5.
Даехаць да месца можна ад станцыi метро «Уручча» аутобусамi № 269, 271, 369 да прыпынка «Радыёцэнтр». Будынак iнкубатара знаходзiцца насупраць прыпынка.
Новости АКТа
- Встреча 27 июля: Влиять на законодательство - это реально
- Министерство экономики: НКО могут участвовать в процедуре государственных закупок
- XVIII Международная конференция по вопросам ВИЧ/СПИДа в Вене
- Рабочая встреча по проекту Закона «О некоммерческих организациях» [27 июля]
- Обращение к белорусским НКО. Вносим предложения в проект Закона «О некоммерческих организациях»
- Диалог в корпоративных джунглях, или Чему может научить любознательного менеджера канал Animal Planet?
- Искусство и культура диалога

