actngo.info

Подписка на Дайджест новых публикаций сайта. Введите свой email:

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

АКТ-инфо

Будьте в курсе наших последних новостей!

RSS-материал

 

Наши баннеры

Наши партнеры


 

Международный фонд развития сельских территорий


 


Rating All.BY


Rambler's Top100

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователей и 2 гостя.
0
AHA-lable

Партнёрская сетка Арганізацый грамадзянскай адукацыі рыхтуе да выдання зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”. Мэта выдання: фармаванне пазітыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць арганізацый нефармальнай адукацыі; прасоўванне адукацыйных арганізацый і адукатараў у значным асяроддзі. Матэрыялы прымаюцца да 31 мая 2008 года.

0

Беларусь з азнаямляльным візітам наведаюць прадстаўнікі еўрапейскіх арганізацый, якія рэалізуюць праекты ў сферы маладзёвай палітыкі.

З 5 па 10 мая 2009 г. 26 прадстаўнікоў дзяржаўных і няўрадавых структур, якія працуюць з моладдзю, з 14 краін Еўропы пазнаёмяцца з рэалізацыяй і развіццём маладзёвай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь на агульнанацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях.

0
NFest-logo

10-12 кастрычніка 2008 года ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Раў адбудзецца другі Фэстываль нефармальнай адукацыі. Да ўдзелу ў Фэсце запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых эўрапейскіх краінах.

0
Week non-formal education

«Навучанне ніколі не спыняецца!» - гэтым лозунгам быў адзначаны ІІІ Фестываль навучальных гурткоў, які стаўся апошняй падзеяй ў межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы «БЕЛАРУСЬ СУЧАСНАЯ». У перыяд з 6 па 14 снежня 2008 г. у Мінску, Гомелі і Гародні адбыліся адукацыйныя мерапрыемствы, прэзентацыі, дыскусіі, аб’яднаныя адной мэтай — прыцягнуць больш увагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага, грамадскага, нацыянальнага і міжкультурнага патэнцыялу краіны і яе грамадзян.

У межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы «Беларусь сучасная» ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау прайшло паседжанне навуковай кавярні «Адукацыя дарослых». У сустрэчы ўзялі ўдзел больш за 30 прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, прыватных адукацыйных цэнтраў і дзяржаўных установаў павышэння кваліфікацыі.

0
NFest-logo

У ім бяруць удзел каля 90 арганізацый і больш за 200 чалавек зь Беларусі, Украіны, Расеі, Нямеччыны, Швэцыі, Даніі і Польшчы.

Імпрэзы праходзяць у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры. Ладзіць фэст асацыяцыя арганізацый, што займаюцца грамадзянскай адукацыяй.

0

Палітолаг Юрый Чавусаў, каментуючы рашэнне Вярхоўнага суда пакінуць без задавальнення скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна”, перакананы ў тым, што “гэтае судовае рашэньне сведчыць пра адно: рэальныя змены ў Беларусі яшчэ не дасягнулі  той ступені, каб можна было зарэгістраваць “Нашу Вясну”.

0
NFest-logo

На Другім Фэстывалі нефармальнай адукацыі, з 10 да 12 кастрычніка, у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры сустракаліся і абменьваліся вопытам удзельнікі грамадзкіх арганізацый зь Беларусі, Украіны, Расеі, Нямеччыны, Швэцыі, Даніі і Польшчы.

0
stop 193-1

Прадстаўнікі няўрадавых арганізацый Беларусі зьвяртаюцца да ўсіх з просьбай падпісаць ЗВАРОТ, які зьмяшчае заклік выключыць з Крымінальнага кодэксу артыкул 193.1 і скасаваць забарону на дзейнасьць незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў ва ўсіх актах заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Зварот варта адрасаваць таму  дэпутату Палаты прадстаўнікоў, які быў абраны па вашай выбарчай акрузе, альбо Старшыні  Палаты прадстаўнікоў Андрэйчанку У.П.

0

Ці можа Інтэрнет дапамагчы беларускай грамадзянскай супольнасці павялічыць свой уплыў у грамадстве? Як працаваць са СМІ, каб папулярызаваць ідэі няўрадавых структур і наладзіць камунікацыю паміж беларускімі НДА? Як паведамляе прэс-служба БАЖ, гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўваліся на канферэнцыі «Камунікацыйная платформа для эфектыўнай грамадзянскай супольнасці», што адбылася днямі ў Вільні.

0
Assembly-logo
Прадстаўнікі найбуйнейшых НДА Беларусі накіравалі зварот да сябраў Кансультацыйнай Рады. Падпісанты заклікаюць улады распачаць дыялёг з грамадзкасьцю. Паводле ініцыятараў звароту, практычнымі крокамі, якія паспрыяюць камунікацыі дзяржавы і трэцяга сэктару, будуць скасаваньне артыкула 193-1 КК (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і ўхваленьне Канцэпцыі разьвіцьця грамадзянскае супольнасьці Беларусі, распрацаванай Асамблеяй НДА.
RSS-материал