actngo.info
Наши баннеры
Сейчас на сайте
Канцэпцыя развіцця грамадзянскай супольнасці: каментарыі аўтараў (частка 1)
2009-11-16 21:30
У пачатку 2009 года Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый абвясціла пра стварэнне Канцэпцыі развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі. З’яўленне дакумента выклікала дыскусіі ў грамадскім сектары. Для сайта actngo.info адны з аўтараў Канцэпцыі – Алег Гулак (Беларускі Хельсінкскі камітэт) і Сяргей Мацкевіч (Цэнтр “Супольнасьць”) – даюць некаторыя тлумачэнні.
Пераадолець барыкаднае мысленне
Actngo.info: Распавядзіце, калі ласка, адкуль узялася ідэя распрацоўкі Канцэпцыі грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Алег Гулак (на фота злева): Гэта была мая ідэя прапанаваць падобны дакумент перш за ўсё Грамадска-кансультатыўнаму Савету пры Адміністрацыі прэзідэнта. Тым самым мы хацелі звярнуць увагу на праблемы грамадзянскай супольнасці, развіцця трэцяга сектара ў Беларусі.
Канцэпцыя – гэта станоўчы мэсідж уладзе, крок да пераадолення “барыкаднага” мыслення, якое сфармавалася за апошнія гады паміж уладай і грамадзянскай супольнасцю.
Сяргей Мацкевіч (на фота справа): Удакладню, што Канцэпцыя – гэта не ёсць дамова паміж намі, трэцім сектарам, і ўрадам, хаця можа нам і хацелася б, каб гэта так і было. Рэальна гэта дакумент для прыняцця якім-небудзь дзяржаўным органам, які прадэкларуе добрыя намеры. Як мінімум мы хацелі, каб былі дэклараваныя неварожыя адносіны ўлады і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
Actngo.info: Атрымліваецца, што асноўны адрасат Канцэпцыі – гэта ўлады?
Гулак: Удакладняючы сваю думку, я скажу, што канцэпцыя патрэбна не толькі для ўлады, але і для самога трэцяга сектара. Як любы дастаткова глабальны дакумент, Канцэпцыя бачання развіцця не можа быць аднабаковай. Развіццё грамадзянскай супольнасці немагчымае без грамадзянскай супольнасці і без дзяржавы. Мы жывем у дзяржаве, і дзяржава стварае пэўныя прававыя і іншыя ўмовы для развіцця грамадзянскай супольнасці.
На маю думку, сёння важна не толькі дзяржаве гаварыць пра тое, што грамадзянская супольнасць – гэта карысная рэч. Але і грамадзянская супольнасць павінна дакладна для сябе вызначыць, як яна бачыць свае стасункі з дзяржавай.
Замежны досвед
Actngo.info: Ці існуюць падобныя дакументы ў іншых краінах?
Гулак: Штуршком для беларускай Канцэпцыі сталася праца ІCNL (Міжнародны цэнтр некамерцыйнага права, ЗША – Заўв. рэд.), які ў розных краінах спрыяў з’яўленню таго, што можна назваць канцэпцыямі развіцця грамадзянскай супольнасці.
Падобнага кшталту дакументы прынятыя ў краінах Еўразвязу – у Харватыі, Вугоршчыне, Брытаніі, Францыі, Эстоніі ды інш., а таксама ў некаторых краінах СНД на ўзроўні заканадаўства.
У 2002 годзе ў Казахстане пастановай Урада была зацверджана Канцэпцыя дзяржаўнай падтрымкі НДА. Гэты дакумент вызначыў мэты і прыярытэты дзяржаўнай падтрымкі некамерцыйнага сектара, прынцыпы, механізмы і ўзроўні яе рэалізацыі.
Такая практыка вартая пераймання, бо дапамагае развіццю дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці, дазваляе іншымі вачыма паглядзець на ўзаемаадносіны няўрадавых арганізацый і дзяржавы.
Важна знайсці пагадненне на канцэптуальным узроўні
Actngo.info: Пракаментуйце, калі ласка, асноўныя пункты беларускай Канцэпцыі развіцця грамадзянскай супольнасці.
Гулак: Па-першае, важны канцэптуальны момант – пагадзіцца на тым, з чаго пачынаецца дакумент. А менавіта: развіццё грамадзянскай супольнасці – гэта адна з найважнейшых умоваў стварэння Беларусі як дэмакратычнай прававой сацыяльнай дзяржавы.
Другі важны момант – гэта спроба патлумачыць дзяржаве, што няўрадавыя арганізацыі не ёсць альтэрнатывай ураду, а гэта форма самаарганізацыі і самадапамогі грамадзян.
Дзейнасць грамадзянскай супольнасці ў краіне ў значным сэнсе аблягчае працу дзяржавы ў вырашэнні сацыяльных праблем. І гэта тое, чаго, на маю думку, улады пакуль не разумеюць. Няўрадавыя арганізацыі гатовы браць на сябе частку адказнасці за якасць жыцця грамадзянаў.
У агульных палажэннях мы ўзгадалі пра Усходняе партнёрства ў тым сэнсе, што развіццё стасункаў з няўрадавымі арганізацыямі адпавядае духу Усходняга партнёрства.
У Канцэпцыі ёсць спасылка на прававую базу, пералічаны каштоўнасці і формы супрацоўніцтва дзяржавы і грамадзянскай супольнасці.
Больш канкрэтна мэты ў Канцэпцыі сфармуляваны наступным чынам:
1. Стварэнне спрыяльных прававых умоў для ўмацавання грамадскасці і развіцця дэмакратыі ў Беларусі.
2. Наладжванне камунікацыі паміж органамі ўлады і аб'яднаннямі грамадзянаў.
3. Актывізацыя ўдзелу грамадзянаў у дзейнасці аб'яднанняў, працэсе прыняцця і выканання рашэнняў.
4. Развіццё валанцёрства і дабрачыннасці.
Actngo.info: У тэксце Канцэпцыі, па сутнасці, няма плана дзеянняў…
Гулак: Так. Менавіта з вышэй пералічаных момантаў вынікае сам выгляд дакумента, яго невялікая дэталізацыя, а большы акцэнт на каштоўнасцях і прынцыпах. Мы тут прынцыпова не распрацоўвалі план дзеянняў. Чым больш дэталяў – тым больш падставаў разыходзіцца і спрачацца.
Пакуль мы не пагадзіліся па агульных падыходах, цяжка казаць пра канкрэтны план. На маю думку, важна знайсці пагадненне на канцэптуальным узроўні для таго, каб потым можна было б дэталізаваць.
Мацкевіч: Да Канцэпцыі ёсць Дадатак “Напрамкі ўдасканалення прававога рэгулявання дзейнасці грамадзянскай супольнасці”.
У Дадатку акрэслены канкрэтныя крокі, неабходныя для стварэння спрыяльных умоваў працы няўрадавых арганізацый, а менавіта - скасаванне забароны на дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў, прадастаўленне грамадскім аб'яднанням, палітычным партыям, прафсаюзным арганізацыям права ільготнай арэнднай стаўкі, распрацоўка адкрытай і празрыстай сістэмы фінансавання няўрадавых арганізацыяў з дзяржаўнага бюджэту і інш.
Дадатак – гэта не частка канцэпцыі, гэтым дадаткам мы паказваем, наколькі сур’ёзна кепская сітуацыя ў нашым прававым полі. Калі б мы не далучалі Дадатак да Канцэпцыі, то можна было б меркаваць, што мы амаль задаволеныя сітуацыяй.
Абмеркаванне Канцэпцыі працягваецца
Actngo.info: Што ўжо зроблена для прасоўвання Канцэпцыі? Якія крокі па развіцці і рэалізацыі дакумента плануюцца надалей?
Гулак: Улетку я даслаў Канцэпцыю сябрам Грамадска-кансультатыўнага Савета пры Адміністрацыі прэзідэнта. Я падаваў дакумент ад сябе асабіста, паколькі сяброўства ў Савеце персанальнае.
Я прапанаваў абмеркаваць дакумент пакуль у он-лайн рэжыме з перспектывай разгляду на адным з пасяджэнняў Савета. Рэакцыя была толькі ад 6-7 чалавек, перадусім ад дэмакратычнай часткі сябраў гэтага Савета.
Але я думаю, што сітуацыя ў нашай краіне падыйшла да таго, што дзяржава разумее ўсё большую важнасць дыялогу з трэцім сектарам. І гэта для нас новая сітуацыя, выклік, якога раней не было.
Таму мы разглядаем Канцэпцыю як штуршок, каб разварушыць сітуацыю, каб пачаць абмяркоўваць – тое, што зараз і адбываецца.
На пасяджэнні Рабочай групы Асамблеі НДА, 16 кастрычніка 2009 года, было вырашана працягнуць на некалькі месяцаў дыскусіі і абмеркаванні сярод грамадскіх актывістаў на рэгіянальным і сталічным узроўнях. Мы будзем вельмі ўдзячныя за любыя заўвагі, дапаўненні, крытыку, развіццё гэтага дакумента – давайце гэта рабіць разам.
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии
Новости АКТа
- Встреча 27 июля: Влиять на законодательство - это реально
- Министерство экономики: НКО могут участвовать в процедуре государственных закупок
- XVIII Международная конференция по вопросам ВИЧ/СПИДа в Вене
- Рабочая встреча по проекту Закона «О некоммерческих организациях» [27 июля]
- Обращение к белорусским НКО. Вносим предложения в проект Закона «О некоммерческих организациях»
- Диалог в корпоративных джунглях, или Чему может научить любознательного менеджера канал Animal Planet?
- Искусство и культура диалога
Подобные материалы
- Искусство и культура диалога
- Диалог как основной подход в неформальном образовании
- Построение диалога: белорусские практики
- Оживить Билла: подражая Квентину Тарантино в обсуждении стратегий устойчивости НКО Беларуси
- Инфраструктура третьего сектора: стратегические направления
- Стратегии развития организационного потенциала белорусских НКО
- Финансовая устойчивость и местный фандрайзинг
Тематика
- Адукатар (157)
- Аналитика (52)
- Благотворительность (29)
- ВИЧ/СПИД (48)
- Восточное партнерство (29)
- Гендерные вопросы (10)
- Диалог (49)
- Доноры (67)
- Европа (7)
- Законодательство (95)
- Интернет-ресурсы (44)
- Местное самоуправление (2)
- НКО (302)
- Образование (138)
- Общественные советы (6)
- ПрАКТика (36)
- Проект Глобального Фонда (31)
- Социальный заказ (66)
- Устойчивое развитие (6)
- Фандрайзинг (27)
- Экология (6)
- Иное (17)
