НАШИ ПРОЕКТЫ

ПрАКТика

Размышляй и обменивайся опытом!

RSS-материал

Наши партнеры

 

 

 

Follow ACTngo on Twitter

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс

-лого.jpg

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2012 г.  для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы сакавіка 2012 г., а апошнюю – у кастрычніку 2012 г. у Страсбургу (Сусветны Страстургскі Форум за дэмакратыю). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў, узаемаадносін еўрапейскіх структур і краін СНД,  сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін.

У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, СНД, Беларусі і іншых краін, будуць арганізаваныя дыскусіі, круглыя сталы, трэнінгі.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх  аб'яднанняў, дзеячы навукі  і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты  ва ўзросце да 35 гадоў,  якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Больш падрабязную інфармацыю пра Раду Еўропы і Школы палітычных даследаванняў можна знайсці на сайце Рады Еўропы www.coe.int
Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкет. Анкеты неабходна выслаць у электроннай форме па адрасе easteuroschool@gmail.com   да  20 лютага 2012 г. (форма анкеты-заяўкі прыкладаецца).

Прикрепленный файлРазмер
Anketa_EESPS_2012.doc104 кб
Anons_EESPS_2012.doc31 кб
EESPS Info bel 2012.doc46 кб

Rating All.BY

Rambler's Top100