Сайт об АКТуальных вопросах и ответах третьего сектора Беларуси

Статус

Locating you...

Сяргей Мацкевіч: Фон для існавання грамадскага сектара зараз у нас неспрыяльны

Сябра аргкамітэта па правядзенні Асамблеі няўрадавых арганізацыяў, старшыня ГГА “Цэнтр Супольнасьць” Сяргей Мацкевіч распавядае пра мэты, якія ставіць перад сабой Асамблея няўрадавых арганізацый і ініцыятыў, якая пройдзе 6-7 сакавіка 2009 года.

У форуме, які адбудзецца ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаганеса Раў, плануюць прыняць удзел больш за 250 структур НДА ды больш за паўсотні гасцей з далёкага і блізкага замежжа.

7 сакавіка ў межах форума адбудзецца “Фэст грамадскага актывізму”.

Сяргей Мацкевіч адказвае на пытанні партала www.camarade.biz

  • Што ўяўляе сабой НДА Беларусі? Відавочна, што значная частка НДА не мае рэгістрацыі...
  • Няўрадавыя арганізацыі – гэта аб'яднанні грамадзянаў дзеля супольнага рашэння якіх-небудзь праблемаў. На жаль, грамадскія арганізацыі Беларусі змагаюцца не толькі з праблемамі, але і з уладамі, якія падазрона, а часцяком і варожа ставяцца да любых ініцыятываў знізу. Частка такіх аб'яднанняў увогуле не можа атрымаць рэгістрацыю, і таму адразу падпадае пад крымінальны артыкул "за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі". Таму фон для існавання грамадскага сектару зараз у нас неспрыяльны.
  • Якія мэта перад сабой ставіць Асамблея НДА, якую мяркуеце правесці 6-7 сакавіка?
  • Асамблея НДА – гэта вялікі форум няўрадавых арганізацыяў (плануецца больш за 250 толькі беларускіх удзельнікаў), і мы хочам разам абмеркаваць сітуацыю і ў грамадскім сектары, і ў краіне ў цэлым, супольна ацаніць змены дзяржаўнай палітыкі і вызначыць месца і ролю грамадскіх арганізацыяў на гэтым складаным этапе. Апошні раз мы ў такім вялікім складзе збіраліся ажно ў 2004 годзе.
  • Што будзе сабой ўяўляць гэты форум?
  • Мы ўжо даўно пачалі падрыхтоўчую працу да Асамблеі, амаль у кожным рэгіёне прайшлі «круглыя сталы» няўрадавых арганізацыяў, дзе абмяркоўваліся нашыя агульныя праблемы і выпрацоўваліся прапановы і рэкамендацыі да асноўнага форума. Аналагічныя мерапрыемствы прайшлі і па асноўных кірунках грамадскай дзейнасці (моладзевы, сацыяльны, праваабарончы, адукацыйны, экалягічны і г.д.)

У першы дзень мы будзем абмяркоўваць вынікі гэтых «круглых сталоў», а таксама становішча грамадскага сектара Беларусі. На гэты ж дзень заплянаваныя 4 секцыі («Узаемападтрымка і супольныя дзеянні НДА»,» Стратэгія і развіццё»,» Дачыненні з уладамі і міжнароднай супольнасцю», і «Час магчымасцяў»), дзе адбудуцца дыскусіі па азначаных пытаньнях. Дарэчы, мы запрасілі паўдзельнічаць у дыскусіі і прадстаўнікоў уладаў, якія курыруюць справы НДА і ўваходзяць у нядаўна створаны Грамадска-кансультатыйны савет.

У другі дзень грамадскія арганіазцыі будуць мець магчымасць прэзентаваць сябе, свае кампаніі, праграмы, пройдзе шэраг майстар-класаў і тэматычных круглых сталоў.

  • Якім чынам НДА плануюць будаваць свае адносіны з дзяржавай?
  • Мы разлічваем, што тыя кропкавыя змены, якія зараз адбываюцца (напрыклад, зарэгістраваныя некалькі грамадскіх арганізацыяў, уключаны ў падпіску 2 газеты) знойдуць свой працяг і прывядуць да сістэмных заканадаўчых зменаў, якія палепшаць атмасферу ў грамадскім сектары. Мы будзем настойваць на адмене артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса, пра які я ўжо казаў, будзем дамагацца адмены адвольных адмоваў у рэгістрацыі аб'яднанняў, а ў перспектыве, і ўвядзення заяўляльнага прынцыпа рэгістрацыі НДА. Будзем таксама дабівацца дазволу выкарыстоўваць прыватныя памяшканні для юрыдычнага адрасу няўрадавых арганізацыяў.

У грамадскім сектары назапашана дастаткова ведаў і уменняў, каб палепшыць жыццё нашых грамадзянаў, і мы разлічваем на змену адносінаў з боку дзяржавы. Мы гатовыя да партнёрства. Пабачым, наколькі ўлады гатовыя да такіх зменаў.

 

 

Жанр: 
Организация: 

Добавить комментарий

(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.
(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.
(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.

Выберите рассылки, на которые вы хотите или не хотите быть подписанным.