Сайт об АКТуальных вопросах и ответах третьего сектора Беларуси

Статус

Locating you...

Новыя формы фандрайзінгу: агляд прававога рэгуляваньня

На замову Асамблеі НДА і Цэнтра прававой трансфармацыі Эўрапейскі цэнтар некамэрцыйнага права (ECNL) падрыхтаваў аналітычны агляд прававога рэгуляваньня новых формаў фандрайзінгу ў Эўропе.

Апошнім часам у Беларусі назіраецца актывізацыя збору сродкаў няўрадавымі арганізацыямі з выкарыстаньнем новых інфармацыйных тэхналёгіяў. Сайты-плятформы для краўдфандынгу, збор сродкаў праз SMS, дабрачынныя анляйн-аўкцыёны пакрысе замацоўваюцца ў якасьці прынятых мэханізмаў збору сродкаў дзеля грамадзкай дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў альбо правядзеньня асобных дабрачынных ці іншых акцыяў.

Гэтыя працэсы ня ёсьць выключна беларускай спэцыфікай: шматлікія арганізацыі грамадзянскай супольнасьці ў Эўропе ўсё часьцей і часьцей грунтуюць сваю дзейнасьць на новых мэханізмах і мэтадах прыцягненьня фінансавых рэсурсаў з унутраных крыніцаў.

Разам з тым прававое рэгуляваньне новых мэтадаў збору сродкаў у беларускім заканадаўстве застаецца неразьвітым. Відавочна, што інавацыйныя падыходы да фандрайзінгу шмат у якіх аспэктах крочаць наперадзе заканадаўчага рэгуляваньня.

На замову Асамблеі НДА Беларусі і Цэнтра прававой трансфармацыі Эўрапейскі цэнтар некамэрцыйнага права (ECNL) падрыхтаваў аналітычны агляд прававога рэгуляваньня новых формаў фандрайзінгу ў Эўропе, такіх як краўдфандынг, сэрвіс адпраўкі паведамленьня або SMS донарам і мэханізм рэгулярных анляйн-ахвяраваньняў. У дакладзе таксама закранутыя мэханізмы ўскоснай дзяржаўнай падтрымкі, такія як выручка ад лятарэяў, азартных гульняў і працэнтны мэханізм. Выкладзены аналіз прававога рэгуляваньня суправаджаецца шматлікімі прыкладамі з практыкі краінаў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы.

Даклад таксама ўключае агляд спосабаў прасоўваньня фандрайзінгу з унутраных крыніцаў і магчымых мадэляў прававога рэгуляваньня на аснове эўрапейскіх прыкладаў. У заключэньне, на аснове разгледжаных прыкладаў аўтары агляду робяць высновы і даюць рэкамэндацыі.

 

Агляд “Новыя практыкі прыцягненьня ўнутраных фінансавых рэсурсаў арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці ў Эўропе” даступны на ангельскай, беларускай і расейскай мовах:

Новыя практыкі прыцягненьня ўнутраных фінансавых рэсурсаў арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці ў Эўропе

Новые практики привлечения финансовых ресурсов организациями гражданского общества в Европе

New practices in raising domestic funds by CSOS in Europe

 

Крыніца – сайт Асамблеі НДА 

 

Организация: 

Добавить комментарий

(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.
(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.
(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.

Выберите рассылки, на которые вы хотите или не хотите быть подписанным.