Сайт об АКТуальных вопросах и ответах третьего сектора Беларуси

Статус

Locating you...

Маніторынг развіцця сітуацыі ў Беларусі. Кастрычнік 2008 - студзень 2009 гг.

Гэты маніторынг падрыхтаваны беларускімі грамадскімі арганізацыямі ў супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі дзеля таго, каб дэталёвая інфармацыя пра рэальны стан рэчаў у Беларусі была даступная асобам, адказным за прыняцце рашэння пра перагляд часовага прыпынення дзеяння санкцыяў у дачыненні да пэўных прадстаўнікоў беларускага кіраўніцтва. Справаздача ўтрымлівае наступныя высновы:

  • Крокі, зробленыя беларускімі ўладамі ад пачатку дыялогу, мелі пераважна павярхоўны характар і з’яўляюцца цалкам зваротнымі. Зусім невялікая колькасць арганізацый атрымала выгоду ад гэтай сітуацыі, у той час як вельмі мала было зроблена дзеля стварэння нармальных умоваў для функцыянавання незалежнага грамадскага і медыя-сектараў у цэлым.
  • Мінімальныя змены не закранулі сутнасці праблемаў, з якімі сёння сутыкаецца грамадзянская супольнасць. Працягваюцца абмежаванні ў правах і фундаментальных свабодах, што выклікае занепакоенасць і ўказвае на тое, што Беларусь яшчэ не распачала працэсу рэальнай дэмакратызацыі.
  • Прадпрынятыя беларускімі ўладамі крокі па паляпшэнні сітуацыі ў краіне вітаюцца міжнароднай супольнасцю, але разглядаюцца як мінімальныя высілкі з мэтай дэманстрацыі добрай волі Еўрасаюзу і жадання працягваць дыялог.

Падрабязную інфармацыю пра сітуацыю можна атрымаць у далучаным файле.

 

Добавить комментарий

(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.
(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.
(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.

Выберите рассылки, на которые вы хотите или не хотите быть подписанным.