Сайт об АКТуальных вопросах и ответах третьего сектора Беларуси

Статус

Locating you...

Індэкс устойлівасці НДА за 2008 год

На працягу апошніх 12 гадоў Амерыканская федэральная Агенцыя па міжнародным развіцці (USAID) праводзіць вымярэнне Індэкса ўстойлівасці няўрадавых арганізацый (the NGO Sustainability Index).

Індэкс устойлівасці НДА - гэта важны і унікальны інструмент для мясцовых НДА, урадаў, донараў, экспертаў і іншых зацікаўленых асобаў, паколькі дазваляе ацаніць устойлівасць і жыццяздольнасць няўрадавага сектара.

Працэдура ладзіцца ў 29 краінах Еўропы і Азіі - у Паўночным (Прыбалтыка, Цэнтральная і Усходняя Еўропа), Паўднёвым (Балканскія дзяржавы) і Еўразійскім рэгіёнах (Расея, заходнія краіны СНД (у тым ліку Беларусь), Каўказ і Цэнтральная Азія).

У кожнай краіне эксперты і практыкі мясцовых НДА ацэньваюць развіццё свайго трэцяга сектара па сямі узаемазвязаных кампанентах:

  1. прававы асяродак
  2. арганізацыйнае развіццё
  3. фінансавая ўстойлівасць
  4. адвакатаванне
  5. паслугі
  6. інфраструктура
  7. грамадскі імідж

Згодна атрыманым лічбам, краіны размяркоўваюцца па трох базавых ступенях развіцця ў тэрмінах устойлівасці НДА: кансалідацыя, пераходны перыяд і пачатак пераходу.

У далучаным файле глядзіце, калі ласка, справаздачу па Індэксу ўстойлівасці НДА Беларусі за 2008 год (на русском языке).

Па спасылцы размешчана справаздача за 2008 год па ўсіх 29 краінах (in English) - http://www.usaid.gov/locations/europe_eurasia/dem_gov/ngoindex/2008/

Файл: 
ВложениеРазмер
report_belarus_csosi_2008.pdf479.6 КБ

Добавить комментарий

(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.
(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.
(If you're a human, don't change the following field)
Your first name.

Выберите рассылки, на которые вы хотите или не хотите быть подписанным.